Новости Беларуси

«Хатнi» заняў 2-е месца ў катэгорыі «КВАС» прэміі «Народная МАРКА»

Processed with VSCOcam12 снежня адбылася ўрачыстая Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Прэміі спажывецкага прызнання «Народная Марка» Беларусі. Брэнд «Хатнi» кампаніі HEINEKEN заняў ганаровае 2-е месца ў рэйтынгу спажывецкіх пераваг насельніцтва Беларусі ў катэгорыі «квас».
Выбар «народных» брэндаў ажыццяўляецца выключна спажыўцамі тавараў і паслуг падчас адкрытага галасавання па апублікаваных у сродках масавай сувязі анкетах, дзе пазначаны толькі катэгорыі прадуктаў без згадвання марак і без прадастаўлення варыянтаў адказу, што дазваляе забяспечыць найбольш аб’ектыўную адзнаку спантанага ведання брэндаў насельніцтвам Беларусі.
Брэнд «Хатнi» з’явіўся на беларускім рынку ў 2008 годзе. «Хатнi» — гэта квас натуральнага браджэння, які спалучае старадаўнюю рэцэптуру і сучасныя тэхналогіі. У яго складзе няма ніякіх хімічных араматызатараў і фарбавальнікаў, а для яго вырабу выкарыстоўваюцца толькі натуральныя інгрэдыенты, у тым лiку журавiнавы экстракт, якi выраблены з сапраўдных ягад.







Rambler's Top100