Главное

«Аліварыя» прадставіла новую серыю гатункаў пiва «Сусветная калекцыя»

IMG_857927 красавіка кампанія абвясціла пра запуск Сусветнай калекцыі піва «Аліварыя». У серыю на гэты момант увайшли два сорта.

Praha Pilsner («Прага Пілснер»)   светла-залацісты лагер. Моцнасць каля 4,6%, шчыльнасць – 11%. Тара ў продажы — шкло і ПЭТ 1 л.

The Taste of Manchester («Смак Манчэсцера») — чырвоны эль. Моцнасць каля 4,4%, шчыльнасць – 11%. Тара ў продажы — шкло і ПЭТ 1 л.

Наталля Арлова, галоўны півавар ААТ «Піўзавод Аліварыя», Carlsberg Group распавяла, што на стварэнне новых гатункаў яе натхніла навучанне ў VLB, знаёмства з найлепшымі ўзорамі чэшскага і англійскага піва.

Прэзентацыя новых гатункаў адбылася пры ўдзеле вядучага сусветнага навукова-даследчага інстытута ў галіне піваварэння VLB.

Крыстоф Удэ,прафесійны дэгустатар, эксперт-інжынер VLB, Германія каментуе: «Praha Pilsner («Прага Пілснер») – гэта ўвасабленне класічных традыцый чэшскага пілснера, з уласцівым яму хмелевым водарам і ярка выяўленай гаркатой. Перад тым як упершыню пакаштаваць пiлснер, звараны ў Беларусі па чэшскіх традыцыях, я, зразумела, прадставiў сабе, якім ен мусіць быць, каб адпавядаць гэтаму пачэснаму тытулу. І Praha Pilsner аказаўся менавiта такім, як я чакаў ад чэшскага піва.

The Taste of Manchester («Смак Манчэсцера») адрознівае гарманічнае спалучэнне насычанага фруктовага і соладавага водару, характэрных для эля. Часта такія гатункі ўтрымліваюць дастаткова шмат алкаголю, але не ў гэтым выпадку: The Taste of Manchester адрознівае напэўна аптымальная колькасць алкаголю, якая дазваляе атрымліваць максімальную асалоду выражаным, ягадным смакам піва, прыемнай гарчыней у пасляўкуссі – і рабіць гэта на працягу ўсяго вечара».

***

VLB — навукова-даследчы інстытут па піваварэнні, заснаваны ў 1883 годзе ў Берліне і з’яўляецца вядучым сусветным экспертным цэнтрам у галіне піваварнай і соладавай вытворчасці.







Реклама




Подписка

Введите ваш e-mail:

Rambler's Top100