Главное

Нашчадак Караля Чапскага ўпершыню азнаёмiўся са спадчынай свайго прадзеда — “Алiварыяй”

789890890Пiваварны завод у Мiнску, якi мае назву “Алiварыя”, быў адным з найбольш паспяховых праектаў Караля Яна Аляксандра Чапскага. У гэтым годзе спаўняецца 155 гадоў з дня нараджэння знакамітага кiраўнiка Мiнска, i па запрашэннi ААТ “Пiўзавод Алiварыя” беларускую сталiцу наведвае прамы нашчадак графа Чапскага – Эдуарда Аранда Гадлеўскi.

Для праўнука вядомай асобы ўпершыню была праведзена экскурсiя па заводзе, поспех якога шмат у чым заклала менавiта дзейнасць Караля Чапскага. Каменны будынак, якi граф Чапскi загадаў узвесцi адразу пасля таго, як набыў драўлянае прадпрыемства, захаваўся да нашага часу – там па-ранейшаму варыцца піва, апроч уласна вытворчасці там знаходзіцца Карпаратыўны музей “Алiварыя”, а на фасадзе ўсталявана першая ў горадзе памятная дошка ў гонар славутага мінчука.

Пасля экскурсii, якая азнаёмiла Эдуарда Аранда Гадлеўскі з важнай часткай гiсторыi яго вядомага продка, падчас прэс-ланча прадстаўнiкi беларускiх СМI мелi магчымасць за традыцыйнай беларускай ежай паразмаўляць з нашчадкам знакамiтага роду, задаць яму пытаннi, якiя даюць магчымасць блiжэй азнаёмiцца з гiсторыяй Мiнска ў перыяд яго пераўтварэння ў еўрапейскi горад i будучую сталiцу Беларусi.

“Сення спадар Эдуарда ўпершыню пабачыў завод, якiм валодаў яго славуты продак. І нас уразіла тая ўвага да прадпрыемства і працэсу вытворчасці, якая была ў нашага шаноўнага госця. Асабліва кранальнымі былі моманты, калі спадар Эдуарда дакранаўся рукамі да дзверэй, якія захаваліся з пачатку XX стагоддзя – іх калісьці адчыняў яго прадзед”, — распавеў пасля экскурсіі генеральны дырэктар ААТ “Піўзавод Аліварыя” Дзяніс Шарсценнікаў.

Інтарэс Эдуарда Аранда Гадлеўскі да прадпрыемства, якое было адным з любімых праектаў Караля Чапскага, выкліканы не толькі звычайнай цікавасцю да гісторыі сваёй сям’і. Як распавёў журналістам праўнук кіраўніка Мінска, ён рыхтуе кнігу-даследаванне, прысвечаную асобе графа Чапскага. “Кніга адразу выйдзе і на англійскай, і на беларускай мовах. У меня падвойнае імя – Эдуарда Караль, у гонар майго прадзеда, і гэта мая місія – ушанаваць яго памяць”, — рассказаў пра будучае выданне спадар Эдуарда.

“Вельмі прыемна, што Мінск памятае Караля Чапскага, які прысвяціў сябе гэтаму выдатнаму гораду. Ён падчас свайго кіравання прывозіў сюды з Заходняй Еўропы ўсе тэхнічныя дасягненні таго часу. Значная роля ў захаванні гэтай памяці належыць менавіта “Аліварыі”, я прыехаў сюды, каб дапамагчы ў гэтай справе. Я з задавальненнем падтрымаў іныцыятыву “Аліварыі” пазнаёміць сучасных мінчукоў з асобай Чапскага і з тым, што ён зрабіў для роднага горада”, — распавёў праўнук мінскага кіраўніка.

Важнай часткай святочных мерапрыемстваў стане адкрыцце реканструяванага  “Аліварыяй” гістарычнага комплекса “Востраў радасці” у Станькава, фамільнай сядзібе Чапскіх.

“Мы не толькі аддаем даніну гістарычнай памяці, але і глядзім у будучыню, — падкрэсліў Дзяніс Шарсценнікаў. – Так, пры падтрымцы Мінгарвыканкаму з гэтага году мы будзем даваць ганаровую стыпендыю імя Чапскага найбольш ініцыятыўным студэнтам, аўтарам праектаў па паляпшэнню гарадского асяроддзя ў культурнай, сацыяльнай, спартыўнай сферах – тых напрамках, якія развіваў Караль Чапскі. Адметна, что ў пачатку XX стагоддзя такая стыпендыя імя Чапскага ўжо існавала – і мы адраджаем гэтую ініцыятыву”.







Rambler's Top100